be
pdf

Belarus Live 13.02.2009

Newsletter

Мінулы тыдзень у Беларусі прайшоў пад знакам актыўных кантактаў з прадстаўнікамі структураў аб’яднанай Эўропы. Пікам гэтага працэсу лічыцца даволі нечаканы прыезд у Менск Хаўера Саляны і ягоная сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам. Падобна, рэжым усё ж выходзіць са шматгадовай самаізаляцыі, і хутчэй за ўсё, з найменшымі згубамі і саступкамі Эўропе. Тым ня менш, для прыкладу, стала вядома, што ў дэлегацыі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы і МЗС Беларусі розныя погляды на тое, якім можа быць вяртаньне Беларусі ў ПАРЭ. Уключэньне апазыцыі ў склад дэлегацыі беларускага парлямэнту ў ПАРЭ зьяўляецца, паводле кіраўніка дэлегацыі ПАРЭ Г. Ліндблада, ключавым пытаньнем, што абмяркоўвалася падчас візыту ў Менск. «Мы знойдзем спосаб уключыць апазыцыю», – сказаў ён. Аднак, паводле словаў кіраўніка МЗС Беларусі Сяргея Мартынава, прадстаўляць Беларусь у ПАРЭ могуць толькі дэпутаты Нацыянальнага сходу.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Belarus Live
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2009-02-13
  • Copyright: © 2006-2009 by Belarus Live
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org