be
pdf

Belarus Live 15.11.2007

Newsletter

Пэўны рэзананс у сусьветных СМІ выклікала паведамленьне, што на Генэральнай асамблее ААН трыццаць тры краіны ўнесьлі праект рэзалюцыі, якая асуджае Беларусь за парушэньне правоў чалавека. Аўтары праекту, сярод якіх ЗША, краіны Эўразьвязу і Японія, нагадалі Менску пра гвалтоўнае зьнікненьне трох палітычных апанэнтаў прэзыдэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі ў 1999 годзе і журналіста ў 2000 годзе. У віну Беларусі пастаўленыя ўціск і закрыцьцё няўрадавых арганізацыяў, арганізацыяў нацыянальных меньшасьцяў, незалежных сродкаў масавай інфармацыі, рэлігійных групаў, апазыцыйных палітычных партыяў, незалежных прафсаюзаў і студэнцкіх арганізацыяў. У сьпісе «перасьледаваных уладамі» фігуруе Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, які ўлады вымусілі пераехаць зь Менску ў Вільню.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Belarus Live
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2007-11-15
  • Copyright: © 2006-2009 by Belarus Live
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org