- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
17 красавіка вырашылася інтрыга, якая некалькі тыдняў напружвала журналістаў ды апазыцыю: ці атрымае Аляксандар Лукашэнка запрашэньне на ўстаноўчы саміт новай праграмы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства»? Напярэдадні знакавыя фігуры з апазыцыі апэлявалі да структураў ЭЗ з заклікам не рабіць такой памылкі. «Запрашэньне Лукашэнкі ў Прагу азначае падпісаньне Эўразьвязам акту аб палітычнай капі туляцыі перад беларускім рэжымам. Гэта дапамагае кансэрваваць сытуацыю ў Беларусі, узмацняе легітымнасьць Лукашэнкі», — заявіў «Радыё Свабода» сустаршыня Палітычнай рады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Тым ня менш 17 красавіка Карэл Шварцэнбэрг, кіраўнік дыпляматычнага ведамства Чэхіі — краіны, што старшынюе ў ЭЗ, прывёз у Менск і ўручыў Лукашэнку капэрту з запрашэньнем на саміт у Празе, прызначаны на 7 траўня. Пазьней эўракамісарка Бэніта Фэрэра-Вальднэр патлумачыла, што гаворка ідзе пра запрашэньне Беларусі як краіны, а не канкрэтна яе прэзыдэнта.