- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На пачатку 2008 году ўнутрыпалітычная сытуацыя ў Беларусі стала дапаўняцца фактарамі, ступень уплыву якіх пакуль цяжка прагназаваць зь вялікай ступеньню верагоднасьці. Гэта акцыі пратэсту прадстаўнікоў дробнага бізнэсу, жорсткі прысуд журналісту Аляксандру Зьдзьвіжкову і рост актыўнасьці беларускіх «зялёных», якія выступаюць супраць рашэньня ўладаў наконт паскоранага будаўніцтва АЭС. 21 студзеня адстаўкі ўраду «за зьнішчэньне прадпрымальніцтва» запатрабавалі ўдзельнікі акцыі пратэсту, якая прайшла ў Менску. Зь 1 лютага яны паабяцалі распачаць страйк, які, паводле папярэдніх дадзеных, працягнецца месяц. Упершыню пратэстуючыя сталі патрабаваць і адстаўкі «гаранта канстытуцыі» Лукашэнкі. Мабыць, таму ў разгоне дэманстрантаў у гэты раз удзельнічаў асабіста міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў. У чарговы раз пратэстуючых пакаралі арыштамі і судовымі перасьледаваньнямі.