be
pdf

Belarus Live 23.11.2007

Newsletter

Х Менскі форум, які прайшоў 22-24 лістапада, мяркуючы па ўдзеле ў ім шматлікіх прадстаўнікоў ЭЗ, Нямеччыны і беларускага рэжыму, абяцаў стаць новым, заўважным імпульсам у нармалізацыі адносінаў Беларусі з аб’яднанай Эўропай. У выступах заходніх гасьцей форуму асаблівая ўвага надавалася Беларусі менавіта як краіне, празь якую ажыцьцяўляецца транзыт энэргарэсурсаў і тавараў. Пры гэтым пастаянна гучала запэўніваньне, што Брусэль не намераны «ізаляваць» Беларусь і гатовы да дыялёгу, які грунтаваўся бы на 12 вядомых умовах па вызваленьні палітзьняволеных, забесьпячэньні правоў і свабодаў чалавека, свабоды слова і СМІ, правядзеньні празрыстых і сумленных выбараў. Варта зазначыць, што транзытнае значэньне Беларусі палягае ў прапампоўваньні 20% пастаўлянага ў Эўропу расейскага газу (80% ідуць праз Украіну) і каля 45-50 млн. тонаў нафты. Пры гэтым Бэрлін сьцьвярджае, што закрывае расейскай нафтай толькі 30% патрэбы краіны ў чорным золаце.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Belarus Live
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2007-11-23
  • Copyright: © 2006-2009 by Belarus Live
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org