- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Важнай падзеяй у галіне СМІ стала вяртаньне газэтаў «Наша Ніва» і «Народная воля» ў шапікі «Белсаюздруку» і падпісныя каталёгі «Белпошты». Гэтыя падзеі не зьмянілі характар узаемадачыненьняў уладаў зь незалежнай прэсай, але, тым ня менш, служаць знакам зьмякчэньня палітычнага клімату ў краіне. Газэта «Народная воля» заключыла дамовы зь «Белсаюздрукам» і «Белпоштай» на распаўсюд выданьня празь сетку распаўсюду дзяржаўных манапалістаў. Акрамя таго, галоўны рэдактар «Народнай волі» Ёсіф Сярэдзіч заключыў дамову з Домам друку на паліграфічныя паслугі (дагэтуль газэта друкавалася ў Смаленску). Газэта ўжо зьявілася ў шапіках «Белсаюздруку». Паводле шэф-рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Дынько, газэта заключыла дамову зь «Белпоштай», і ёй, як «Народнай волі», прысвоены падпісны індэкс.