- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З той пары, як з’явіліся прыватныя прадпрымальнікі, узнік і пачаў пашырацца гарадскі рынак. Гандляры і пакупнікі сустракаюцца на рынку кожны дзень. У сваёй большасці і першыя і другія – гэта жыхары свайго горада. А таму і першых і другіх цікавіць усё, што адбываецца ў родным горадзе. І калі першыя ўладкоўваюцца на рынку са сваім таварам, каб прадаць яго, дык другія не ўсе ідуць на рынак, каб гэты тавар купіць. Шмат хто ходзіць на рынак, каб пачуць навіны. На рынку ідзе жывы абмен інфармацыяй. Ніхто не патрабуе доказаў на пачутую навіну – яны нікому не патрэбныя. Хаджу на рынак і я. Калі-нікалі нешта купляю, але галоўнае для мяне – гэта паслухаць аб чым гамоняць людзі, бо менавіта ў гэтай гамане і нарадзілася ўсё, што я прапаную табе, шаноўны чытач, у гэтай кніжачцы. (Ад аўтара, фрагмэнт)