- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аўтары аб’ехалі Беларусь па яе межах, з заходамі ў Расею і Польшчу, наведалі малыя радзімы адметных асобаў сучаснай Беларусі і свае ўражаньні выклалі ў дзесяці нарысах. Кніга чытаецца на адным дыханьні і патрабуе працягу: падобную Беларусь мы бачым кожны дзень, але пра такую Беларусь мы яшчэ не чыталі. Адно хіба – хацелася б больш ілюстрацыяў, але аўтары маюць на гэта адказ: «гэта ня кніга-шпаргалка, а кніга-падказка». Так, лепш адзін раз убачыць на свае вочы, чым сем разоў у альбоме. Падарожнічайце самі. Адкрывайце сабе невядомую Беларусь.