- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэты зборнік задуманы як пэрыядычнае выданьне па фатаграфіі. Беларусь даволі адметная ў гісторыі фатаграфіі і фотатворчасьці, хоць тут няма (і ніколі не было пад акупацыяй) ні вышэйшай, ні нават сярэдне-прафэсійнай адмысловай школы па навучаньні фатаграфіі і фатаграфічнаму мастацтву. Тым часам у краіне працавалі здольныя фотамайстры, фотакраязнаўцы, фотарэпарцёры, фотааматары. Аднак ніколі не было пэрыядычнага выданьня па фатаграфіі. Гэта сьведчаньне таго, што беларускай фатаграфіі як нацыянальнага мастацтва -- не існуе. Былі і ёсьць аўтары цікавага творчага кшталту, але асэнсаваньня фотамастацтва як нацыянальнай адметнай зьявы (пра што заўсёды сьведчыць наяўнасьць фатаграфічнай пэрыёдыкі) не адбылося і не адбываецца. Стан, у якім знаходзіцца фотамастацтва ў Беларусі з гледзішча мастацтвазнаўства -- гэта вечнае фотааматарства ды газэтнае рэпарцёрства, бо не зьвязанае зь лёсам народа. (Прадмова, фрагмент)