- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларуска-ангельскі і ангельска-беларускі размоўнік у адной кнізе выдала Таварыства беларускай мовы. Размоўнік зроблены гэтак, як у апошнім часе робяць у Еўропе дзвюхмоўныя выданні, то бок той размоўнік можна чытаць з абодвух бакоў, з беларуска-ангельскага і ангельска-беларускага. Размоўнік змяшчае раздзелы «Ветлівыя выразы», «Карысныя пытанні», «Знаёмства з горадам» да т.п. Такі размоўнік не першы ў гісторыі беларускай лексікаграфіі, але яго адметнасць у тым, што ангельска-беларуская частка змяшчае лацінкавую транскрыпцыю беларускіх словаў і выразаў.