Беларуска ва Украіне: Мы прызвычаіліся да вайны
2022-08-28 19:15
Нават да вайны можна прызвычаіцца, такая сутнасць чалавечай псіхікі. У гэтым перакананая беларуска Таццяна Давідовіч, што пасля 2014 года жыве ва Украіне.
24 лютага, як і наступныя дні ваеннага часу, яна знаходзіцца на ўкраінскай тэрыторыі, – распавяла сама суразмоўца:
– Вось у ліпені мы ўжо выехалі на Сафійскую плошчу, паглядзець на разбітую ваенную тэхніку рашыстаў. І гэта ўжо ўспрынялося як нешта роднае: так, там супрацьтанкавыя ражны, так, недзе нешта перагароджана, так, недзе блокпасты. Але тым не менш гэтыя шрамы на Кіеве, яны не так балюча білі. А можа, што мы ўжо крыху прызвычаіліся да гэтай рэальнасці.
Вайна ва Украіне працягваецца ўжо паўгады і чатыры дні. Пры найлепшым сцэнары ёсць шанец, што баявыя дзеянні завершацца бліжэй да канца года.
Беларускае Радыё Рацыя