Беларуская актывістка ў Кракаве: Намагаемся выразіць салідарнасць з Украінай
2022-06-14 12:37
«Беларусы ў Кракава» за апошнія два гады сталі распазнавальным удзельнікам грамадскага жыцця сталіцы Малапольскага ваяводства.
Польшча паступова становіцца новым домам для соцень тысячаў беларусаў, якія знайшлі прытулак у гэтай краіне. Працэс ідзе нялёгка, але ў адрозненні ад Беларусі, у Польшчы існуе магчымасць без боязі рэалізоўваць свае грамадзянскія правы, у тым ліку, права на асацыяцыю.
За апошнія два гады ў Польшчы з'явіліся дзясяткі калі не сотні беларускіх няўрадавых арганізацый. Выдатным прыкладам такой дзейнасці зʼяўляецца супольнасць «Беларусы ў Кракава», якая за апошнія два гады стала распазнавальным удзельнікам грамадскага жыцця сталіцы Малапольскага ваяводства. У прыватнасці, «Беларусы Кракава» былі аднымі з суарганізатарам Фестывалю «Культура ў выгнанні».
Вайна Расіі супраць Украіны моцна паўплывала і на дзейнасць «Беларусаў у Кракаве». Да сваіх мэтаў супольнасць далучыла працу і над іміджам беларусаў. «Усё дзеля таго, каб украінцы і палякі разумелі, што Беларусь – гэта не Лукашэнка», кажа адна з заснавальніц суполкі Вольга Кавальская:
-У сваёй дзейнасці мы намагаемся выразіць салідарнасць з Украінай. Падкрэсліваем, што беларусы сэрцам, душой, а нават чынам з украінцам. Напрыклад, зара мы плануем «Беларускі пікнік – салідарныя з Украінай». Мы падтрымліваем украінцаў. Тут у Кракаве, на нашым лакальным узроўні намагаемся дапамагчы ім адчуваць сябе тут лепей.(...)
Падрабязней пра жыццё беларускай супольнасці Кракава слухайце ў далучаным гукавым файле!