- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Філасофская, грамадска-палітычная, прававая думка Беларусі XI—XVII стст. аналізуецца ў сувязі з айчыннай гісторыяй і развіццём нацыянальнай культуры. Рашаюцца тэарэтыка-метадалагічныя праблемы — творчай свабоды, духоўна-культурнага сінтэзу Усходу і Захаду, дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага суверэнітэту, філасофіі беларускай гісторыі. Дадзена даволі поўная карціна айчыннай культуры і думкі эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці. Выпрацавана перыядызацыя і класіфікацыя развіцця арыстоцелізму на беларускай глебе, даследуецца гісторыя айчыннага лібералізму, прааналізаваны сутнасць маральнай дактрыны беларускага пратэстантызму, творчая спадчына і светапогляд асоб культуры і думкі Беларусі ХУІ-ХУІІ стст. Рэкамендуецца навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, студэнтам вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў. Будзе цікава ўсім, хто шануе і імкнецца ведаць беларускую культуру, гісторыю, думку.