- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Санкт-Пецярбурзе, У Францыі, Нямеччыне, Празе, і ў Каўнасе, менавіта ў гэтых згаданых краінах і гарадах доўгі час існуюць своеасаблівыя і адметныя беларускія эміграцыйныя асяродкі. Уяўляючы сабой адрозную культуру, у асяроддзі іншай культуры, беларусы не губляюцца за мяжой і не асімілююцца. У стасунках з іншымі культурамі яны ствараюць новую субкультуру, аказваючы уплыў і на дамінуючую ў краіне свайго месцазнаходжання. Важнейшую ролю ў гэтым адыгрывае, безумоўна, літаратура. Даследаванне Аляксандра Баршчэўскага дакладна і паслядоўна разглядае найбуйнейшыя эміграцыйныя асяродкі беларусаў, а таксама іх выдавецкую дзейнасць. Падсумоўваючы, аўтар адзначае, што прыведзеныя ў манаграфіі факты сьведчаць аб тым, што беларускія эмігранты праявілі максімум добрае волі, ахвярнасьці й патрыятызму дзеля ратаваньня на чужым грунце пачуцьця нацыянальнае тоеснасьці, годнасьці й гордасьці суайчыньнікаў, якія ў выніку гістарычных прысудаў апынуліся па-за межамі сваёй Радзімы, а таксама тых беларусаў, якія засталіся на роднай зямлі й былі паддадзены жорсткай русыфікацыі. (Н.Г.)