- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Наша пазнанне літаратуры працягваецца. Аднак перш чым пачаць знаёмства з новым матэрыялам, давайце ўспомнім тое, што вывучалі ў сёмым класе. Вы даведаліся пра асаблівасці літаратуры як мастацтва, пра яе месца сярод іншых відаў мастацкай творчасці, такіх, напрыклад, як музыка, жывапіс, тэатр. Вы мелі таксама магчымасць параўнаць творы мастацкай літаратуры і публіцыстыкі, мастацкай літаратуры і навукі (гісторыі) і зразумець, што іх аўтары карыстаюцца словам, сродкамі мовы, але робяць гэта па-свойму, так, як дыктуюць законы таго ці іншага віду мастацтва ці пэўнай галіны навукі.