- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На сучасным этапе гісторыя Віцебска ў значнай ступені раскрываецца ў крыніцах пасвечаных праблематыцы гісторыі Полацкай зямлі. Пры наяўнасці мноства гістарычных дакументаў і матэрыялаў, найноўшых дадзеныя археалагічных даследаванняў і супастаўленні разнастайных крыніц узрастае колькасць пытанняў і прапаноў на шляху іх тлумачэння, што значна адбілася на гістарыяграфіі дадзенага гістарычнага рэгіёна. У раннефеадальны старажытнарускі этап гісторыі Віцебска, які доўжыўся больш 300 гадоў сярод старажытных рускіх гарадоў Віцебску прыналежыць не апошняе месца. Яго знешнепалітычнае становішча цесна звязана з лёсамі дзяржаў усходняй Еўропы. У гэты даволі працяглы гістарычны адрэзак часу усходнія славяне - склаліся ў адзіную старажытнарускую народнасць, якая паслужыла асновай фармавання рускага (вялікарускага), украінскага і беларускага народа, стварылі яркую і самабытную культуру.