- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Для разгляду пытаньня сацыяльнай генэалёгіі ідэі самабытнасьці Беларусі, а значыцца, і права беларусаў на дзяржаўную незалежнасьць стаўлю тэзу: гістарычны працэс - гэта сума ўчынкаў людзей, намеры якіх часта былі зусім іншыя, чым вынікі іх учынкаў (суб'ектыўнае і аб'ектыўнае ў гісторыі). На падмацаваньне гэтай тэзы падам ілюстрацыю, усім нам відавочную: намеры і мэты, якія ставілі перад сабой аўтары савецкай перабудовы, былі далёкія ад таго, што атрымалася ў сапраўднасьці, што мы называем аб'ектыўнай гісторыяй. Газэта "Нью-Ерк Тайме" за 21 ліпеня 92 г. падала выказваньне чэхаславацкага прэзыдэнта Вацлава Гавэла. Пакідаючы сваю прэзыдэнцкую пасаду ў выніку распаду Чэха-Славакіі, Гавэл сказаў пра гэты распад: "Я ня думаю, што які-небудзь адзін чалавек мог бы стрымаць тое, што гістарычна неабходна".