- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Няма больш занядбайнай дзедзіны ў сьветавой пісьменнасьці, як гісторыя паняволенных народаў", - гэтыя словы Вацлава Ластоўскага, напісаныя шмат гадоў таму, і сёння застаюцца для нас надзённымі. Знаходзячыся паміж суседзяў - учарашніх братоў па "сацыялістычным лагеры", якія шпарка адраджаюць сваю дзяржаўнасць, трывала ўсталёўваюць незалежнасць, - мы востра адчуваем праўдзівасць гэтых словаў ды, прачынаючыся да нацыянальнага жыцця, хочам зразумець сваё месца ў свеце, асэнсаваць, кім мы былі, як сталася, што дайшлі да такога стану, на які шлях нам узбіцца, каб прыйсці да лепшае долі.