- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Два камплекты срэбных пазалочаных паясоў канца XIV - пачатку XV стст., знойдзеных у пачатку 1990-х гг. у скарбе ля вёскі Літва Маладзечанскага раёна. Скарб быў па-варварску разрабаваны. Адзін з паясоў быў вывезены за межы Беларусі і, па некаторых звестках, знаходзіцца ў Парыжы. У пачатку 2000-х гадоў тры фотаздымкі гэтага пояса былі прадстаўлены для экспертызы супрацоўнікам Эрмітажа. "Мінскі пояс" доўгі час знаходзіўся ў прыватных руках, але зараз вернуты дзяржаве і захоўваецца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры (Мінск). Выратаванне "Мінскага пояса" ад рознага кшталту прайдзісветаў - гэта заслуга беларускіх археолагаў і, у першую чаргу, прафесара В.Н.Рабцэвіча. Мяркуецца, што паясы былі выраблены майстрамі Крыма. У літаратуры яны атрымалі ўмоўную назву "паясы Вітаўта", але іх прыналежнасць Вітаўту досыць спрэчная.