- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Наш погляд. Гэты кліч папулярны сярод Беларуеаў — і ясна чаму. Надзея на лепшую будучыню народу — гэта надзея на маладое пакаленьне, надзея, што яно будзе весьці далей змаганьне за адраджэньне незалежнае Беларусі, надзея, што гэтае пакаленьне выканае ўсё тое, чаго не пасьпелі зрабіць бацькі... Чуецца гэты кліч сяньня й сярод беларускае эміграцыі ў вольным сьвеце. Палітычныя эмігранты маюць вялізарныя магчымасьці працаваць для Беларусі, куды болыныя, чымся ў нашых суродзічаў пад бальшавіцкай акупацыяй. Зь гісторыі ведама, як шмат можа зрабіць добра арганізаваная эміграцыя. Прыкладам, дзейнасьць польскіх і чэскіх эмігрантаў спрычынілася ў вялікай меры да аднаўленьня незалежнасьці Польшчы й Чэхіі па 1-ай Сусьветнай вайне. Роля й палітычнае значаньне сяньняшняе беларускае эміграцыі вельмі падобныя й маюць гэткія-ж самыя пэрспэктывы.