be
pdf

Беларуская моладзь 11

квартальны часапіс беларускага маладога пакаленьня ў Амэрыцы

10-ы зьезд ЗБМА адбыўся 2-3 верасьня ў Кэтскільскіх горах на адпачынкавай гаспадарцы сябры Згуртаваньня Анатоля Александровіча. Гэта быў адзін з найболын удалых і людных зьездаў (каля 200 удзельнікаў) — довад, што беларуская моладзь у Амэрыцы за мінулыя дзесяць гадоў залажыла трывалыя асновы свайго арганізацыйнага жыцьця. Удзельнікі — малодшыя й старэйшыя — зьехаліся адусюль: з Кліўленду, Дэтройту, Нью-Ёрку, Таронта, Монтрэалю ды іншых гарадоў ЗША й Канады, навет з далёкае Бэльгіі. Із складаным пытаньнем раскватэраваньня добра справіліся, разам з руплівым гаспадаром, адказныя за гэтую справу сябры Вячка Станкевіч і Павал Алексы. Усе справы зьезду каардынаваў старшыня ньюёркаўскага аддзелу ЗБМА сябра Васіль Мельяновіч. Нарады зьезду пачаліся ў сыботу папаўдні малітвай і прывітаньнямі сьвятароў — а. Крыта й а. Чарняўскага, старшыні Галоўнай Управы БАЗА — сп. К. Мерляка, старшыні аддзелу БАЗА ў Дэтройце — сп. В. Плескача, ды старшыні Беларуска-Амэрыканскага Акадэміцкага Т-ва — сп. В. Русака. Апрача таго, ЗБМА атрымала шмат пісьмовых прывітаньняў: ад Архіепіскапа БАПЦ Уладыкі Васіля, ад беларускіх грамадзкіх арганізацыяў ЗША й іншых краёў (навет з Аўстраліі).

Выдаўцы і выдавецтвы: Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк
  • Дата выхаду: 1961-07
  • Выдавец: Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы
  • Памеры: 16с.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 896.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org