be
pdf

Беларуская моладзь 14

квартальны часапіс беларускага маладога пакаленьня ў Амэрыцы

100 гадоў Мужыцкай Праўдзе. "Мужыцкая Праўда" — рэвалюцыйная газэта, выдаваная арганізатарам антымаскоўскага паўстаньня на Беларусі Кастусём Каліноўскім у 1862-1863 гадох і патаёмна распаўсюджваная па цэлай Беларусі. Першы нумар газэты выйшаў у чырвені 1862 году. Усіх нумароў было выдадзена сем. Друкавалася газэта лацінкай. "Мужыцкая Праўда" была вельмі папулярнай газэтай, і некаторыя нумары выдаваліся паўторна. Яна заклікала беларускі народ да паўстаньня за сваю нацыянальную незалежнасьць і сацыяльную справядлівасьць. Паўстаньне гэтае было ўзьнятае ў 1863 годзе, але было здушанае маскоўскім войскам. Кастусь Каліноўскі, рэдактар газэты й правадыр паўстаньня, быў павешаны ў Вільні ў сакавіку 1864 году. Але ягоныя рэвалюцыйна-вызвольныя заклікі нагэтулькі праўдзівыя, а сяньняшняя няволя Беларусі нагэтулькі падобная да тае, супраць якое змагаліся паўстанцы Каліноўскага, што й цяпер "Мужыцкая Праўда" забароненая на Беларусі. Савецкія гісторыкі пра газэту гавораць і пішуць, але з мэтай хвальшаваньня гістарычных фактаў, хаваючы поўны тэкст "Мужыцкае Праўды" ад народу.

Выдаўцы і выдавецтвы: Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк
  • Дата выхаду: 1962-04
  • Выдавец: Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы
  • Памеры: 16с.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 480.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org