- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад БССР няма спачуваньня... Калі ў лістападзе леташняга году быў забіты амэрыканскі прэзыдэнт Кенэды, бадай усе ўрады дзяржаваў, пгто ўваходзяць у Арганізацыю Аб'еднаных Нацыяў, выказалі Амэрыцы сваё спачуваньне. Не зрабіў такога гесту чамусьці ўрад Беларускай Савецкай Рэсцублікі. Ня было ад Беларусі ані ўрадавага прадстаўніка ў Вашынгтоне на паховінах прэзыдэнта Кенэды, ані нат афіцыйна выказанага спачуваньня ў друку БССР. Стаўся дзіўны кур'ёз: урад БССР, які у Аб'еднаных Нацыях галасуе й трымаецца эусім таксама, як і ўрад Савецкага Саюзу, тут раптам за ўрадам СССР не пайшоў. Зусім натуральна паўстае пытаньне: Чаму? Мы думаем, што справа вельмі простая — таму, што Масква на гэта не дазволіла. Гэта, бач, будзе ўжо зашмат сувэрэннасьці — самастойна зьвязвацца з Амэрыкай.