«Беларуская мова – гэта тое, што нас усіх яднае»
2022-04-29 17:24
Беларуская мова – адзін з найгалоўнейшых складнікаў прыналежнасці да Беларусі. – Так лічыць суарганізатарка культурна-адукацыйнай прасторы беларусаў у Тбілісі “Буслік Хаб” Дана Кавалёва.
На ейную думку, беларускія дзеці павінныя ведаць беларускую мову.
– Яны могуць выбіраць, на якой мове размаўляць – на рускай, ці потым можа на ангельскай, куды яны паедуць, на грузінскай, але ведаць родную мову – гэта сноўнае. Беларуская мова – гэта тое, што нас усіх яднае, незалежна ад таго, дзе мы знаходзімся – ці ў Беларусі, ці ў Грузіі, ці ў іншай краіне. Усе зараз раз’ехаліся. Але мы беларусы і нас яднае беларуская мова.
Культурна-адукацыйная прастора “Буслік Хаб” паўстала ў сталіцы Грузіі Тбілісі з ініцыятывы беларускіх эмігрантаў. Яе арганізатары праводзяць розныя культурныя мерапрыемствы на беларускай мове для дарослых і дзяцей.
Беларускае Радыё Рацыя