- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дапаможнік “Беларуская мова. Прафесійная лексіка.” прызначаны для студэнтаў лячэбнага, педыятрычнага, медыка-псiхалагiчнага, медыка-дыягнастычнага факультэтаў у якасці асноўнай літаратуры пры вывучэнніі курса “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”. Дапаможнік складаецца з чатырох асноўных частак. Першая частка падае агульныя звесткі пра мову, шляхі яе развіцця і станаўлення. У другой частцы змешчаны правілы па беларускай фанетыцы, арфаграфіі, арфаэпіі, марфалогіі, прычым у новай рэдакцыі згодна Закона Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2008 г. Трэцяя частка прысвечана развіццю і культуры мовы. Мастацкія і публіцыстычныя творы для вуснага пераказу, моўныя элементы прафесійнай дзейнасці ўрача, медыцынская дакументацыя, практычныя заданні ставяць за мэту навучыць студэнта свабоднаму валоданню вуснай беларускай мовай, засвоіць азы будучай прафесіі. Узоры афіцыйна-справавых папер дазволяць студэнтам набыць навыкі па іх запаўненню. Змешчаныя ў чацвёртым раздзеле “Кароткі руска-беларускі медыцынскі слоўнік”, тэксты для пісьмовых перакладаў дазволяць першакурснікам больш якасна засвоіць беларускамоўную медыцынскую тэрміналогію, навучыцца карыстацца ёю на практыцы. Змяшчаецца разнастайны матэрыял па гісторыі беларускай мовы Дапаможнік можа быць таксама выкарыстаны ўсімі, хто цікавіцца беларускай медыцынскай лексікай.