- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паказана дзейнасць нацыянальна-патрыятычных колаў беларускай паваеннай эміграцыі, найперш педагогаў, саміх бацькоў па арганізацыі на тэрыторыі краін Заходняй Еўропы дашкольных устаноў, школ, гімназій ва ўмовах вайны і пасля яе заканчэння. Дзякуючы старанню галоўным чынам педагогаў навучальна-выхаваўчы працэс ва ўсіх створаных для дзяцей установах будаваўся ў адпаведнасці з беларускімі нацыянальна-культурнымі, моўнымі стандартамі, што спрыяла ўзгадаванню і ў эміграцыі дашкольнай і школьнай моладзі сапраўднымі патрыётамі сваёй Бацькаўшчыны. Рэкамендуецца настаўнікам і ўсім тым, каго цікавіць праблема беларускай нацыянальнай сістэмы адукацыі, якая з-за функцыянавання на рускамоўнай аснове ўжо дзесяцігоддзі знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь у глыбокім крызісе, поўным заняпадзе, што самым адмоўным чынам уплывае і на арганізацыю выхавання і навучання маладых пакаленняў сучаснай беларускай дыяспары.