- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтая кніга пабачыла свету верасні 2020 года. Яна складаецца з інтэрв’ю, запісаных у межах праграмы "Ідэя X” у перыяд з ліпеня 2018 і па жнівень 2020 года. Што праўда, менавіта гэтая кніга, якая ў вас у руках, не з таго, першага накладу 2020 года. Той наклад быў разабраны чытачамі цягам трох месяцаў. Што стала для нас, і аўтараў, і выдаўцоў прыемнай нечаканасцю. Здавалася, варта было б тэрмінова выдаць дадатковы наклад, але ў Беларусь прыйшла палітычная зіма - і вьісілкі, і грошы патрэбныя былі ў іншых месцах, на іншыя праекты. Найперш, дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій... Але цікавасць да тэмы нацыянальнай ідэі не знікла ў беларускім грамадства нягледзячы на ўсе жахі, катаванні і пераследы. Як не знікла і жаданне ў людзей мець у сябе “Беларускую нацы-янальную ідэю”, ня гледзячы на тое, што кнігу прэзналі "экстрэмісцкай”. На сёння, большасць герояў гэтай кнігі знаходзяцца за межамі Беларусі, у вымушанай эміграцыі. Што яшчэ горш, на момант выдання гэтай кнігі Аляксандр Фядута і Уладзімір Мацкевіч знаходзяцца за кратамі - іх прызналі палітвязнямі. Пайшоў з жыцця Станіслаў Шушкевіч - першы кіраўнік незалежнай Беларусі... Усё пералічанае пераканала нас ў неабходнасці выдаць дадатковы наклад гэтай кнігі. Нягледзячы на тое, што ўжо ёсць кніга другая - "Беларуская нацыянальная ідэя на маршы”. I рыхтуецца да выдання кніга трэцяя. Проста ў гэтай сітуацыі мы не можам спыніцца, не маем права. Праца над беларускім нацыянальным праектам мусіць працягвацца, мусяць працягвацца пошукі і дыскусіі на тэму нацыянальнай ідэі...