Беларуская Служба Грамадства Падрыхтоўка да Х Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі ў Коўне
2022-05-04 21:29
Мерапрыемства адбудзецца з 30 верасня па 2 кастрычніка 2022 года.
Трывае прыём індывідуальных заявак на ўдзел у юбілейным, дзясятым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які адбудзецца з 30 верасня па 2 кастрычніка 2022 года ў Коўне ў Літве.
У мінулым годзе кангрэс, нягледзячы на кавідныя абмежаванні і грамадска-палітычны крызіс у самой Беларусі, у анлайн-фармаце сабраў больш за 200 даследчыкаў з розных краінаў свету, якія займаюцца Беларуссю.
На гэты раз, згодна інфармацыі Арганізацыйнага камітэту – кангрэс гатовы прыняць усіх, хто захоча рэальна ўдзельнічаць у працах Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, але напэўна арганізатары не будуць адмаўляцца таксама ад дыстанцыйнага фармату.
Пра падрыхтоўку да юбілейнага кангрэсу распавядае сябра Арганізацыйнага камітэту Тамаш Блашчак.
слухайце аўдыё
Яраслаў Іванюк