Беларускае кіно на на «Берлінале» — размова з рэжысёрам Аляксеем Палуянам
2021-02-12 20:23
У секцыі Special Берлінскага кінафестывалю ўпершыню будзе паказаная беларуская стужка. Гэта дакументальны фільм "Кураж" рэжысёра Аляксея Палуяна — пра беларусаў і беларускія падзеі 2020 года. Карціна здымалася на працягу трох гадоў, а яе галоўнымі героямі сталі акцёры "Свабоднага тэатра".
"Вельмі сімвалічна, што фільм пра беларускі боль і змаганне
беларускага народа за свабоду трапіў менавіта на Берлінскі
кінафестываль. Гэта горад, які быў распаласаваны на дзве краіны праз
Берлінскі мур. Хто, як не берлінцы, ведае, колькі насамрэч каштуе
свабода", — напісаў Аляксей у сваімфэйсбуку.
Пра здымкі "Куражу", "новых" беларусаў, "Берлінале", кіно ў часы пандэміі і іншае гутарым з Аляксеем.
Далучайцеся!