- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Беларускае слова» — заходнебеларуская штотыднёвая грамадска-палітычная і літаратурная газета. Выдавалася з 3 лютага 1926 да 9 лютага 1928 у Вільні на беларускай мове. Адказны рэдактар Т. Вернікоўскі. У сваіх праграмных артыкулах заяўляла пра нацыянальнае адраджэнне, тэрытарыяльную і культурна-нацыянальную аўтаномію Беларусі, перадачу зямлі сялянам на падставе ўласнасці, шырокі дэмакратызм, барацьбу з камунізмам, нацыянальную царкву, далучэнне Усходняй Беларусі да Заходняй, прызнанне польскай дзяржаўнасці, спыненне нацыянальнай варожасці, агульную грамадскую згоду паміж польскім і беларускім народамі. Крытыкавала праграмы Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ), Беларускага сялянскага саюза, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, «камуністычную работу» БСРГ і яе газеты «Беларуская ніва». Выйшла 74 нумары.
Увесь нумар у адным файле