- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праз 500 гадоў пасьля Францішка Скарыны ў Празе зьявілася беларускае выдавецтва «Vesna», дзе публікуюцца як арыгінальная паэзія і проза, так і пераклады сусьветнай класікі на беларускую мову.
Сустрэліся і паразмаўлялі падчас фэстывалю Pradmova ў Кракаве з дырэктаркай выдавецтва Веснай Вашка і перакладчыкам Сяргеем Шупам пра новыя выклікі, што паўстаюць перад стваральнікамі беларускай культуры, пра выдавецкую стратэгію ў часы, калі ўсё беларускае становіцца забароненым, пра Оруэла і Маркеса.