- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
1981-1991 гады — надзвычайнае, лёсавызначальнае для Беларусі дзесяцігодзьдзе. Няма патрэбы нагадваць пра глябальныя грамадзка-палітычныя ўзрушэньні таго пэрыяду, якія прывялі да зьмены гістарычнай парадыгмы. Але ня менш радыкальнаю была й трансфармацыя культурнай парадыгмы. У гэты час у мастацтва прыйшло пакаленьне творчых асобаў, моц якога была ў свабодзе выбару й амаль невыноснай меры адказнасьці за яе. Гэтыя маладыя людзі засвойвалі новыя формы існаваньня, іншыя традыцыі й бесьперапынна шукалі «сапраўднае» мастацтва. Сфармавалася культура, якая не прымала нормы й правілы, вызначаныя для яе грамадзтвам. Культурная палітыка ў Савецкім Саюзе будавалася на разуменьні мастацтва як ідэалягічнай дзейнасьці й патрабавала ад яго адпаведнасьці дзяржаўнай і палітычнай праграмам. Тыя, хто не прымаў гэтыя патрабаваньні, апыналіся «ў падпольлі», а іхная творчасьць абвяшчалася антыграмадзкай і антыдзяржаўнай зьяваю. У катэгорыю «падполыпчыкаў» траплялі людзі розных творчых прафэсіяў, прыхільнікі самых розных мастацкіх кірункаў. Каб працаваць, яны былі вымушаныя ствараць незалежныя суполкі й выданьні, ладзіць неафіцыйныя выставы. (фрагмент)