- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аршанская бітва 1514 г., стаўшы рэзанансавай падзеяй сваёй эпохі, была вядомая ў Вялікім Княстве Літоўскім як “Вялікай бітва”. Заняла яна і прыкметнае месца ў нацыянальным гістарычным дыскурсе суверэннай Беларусі пачатку 90-х г. XX ст. Бітва пад Оршай выкарыстоўвалася як прыклад паспяховага змагання беларусаў супраць замежнай агрэсіі нароўні з бітвай Грунвальдскай. На сённяшні дзень, аднак, афіцыйная гістарычная палітыка па зразумелых прычынах не знаходзіць месца Аршанскай бітве ў калектыўнай памяці беларусаў. Тым не менш яна працягвае выклікаць пэўны грамадскі інтарэс, які чакана ўзрос у сувязі з яе 500-годдзем. “Жыццё” гэтай падзеі ўгістарыяграфіі розных эпох і гістарычнай памяці народаў само па сабе становіцца прадметам даследавання