- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У цяперашні час тэрмін “мяжа” вызначаецца як лінія, што падзяляе тэрыторыі дзвюх дзяржаў, дзвюх адміністрацыйных адзінак, двух фізічных феноменаў або груп людзей пэўнага рэгіёна. Часам яна пазначаецца на тэрыторыі шырокай фартыфікацыйнай паласой, шэрагам ахоўных пунктаў або пагранічных пастоў. Бывае, што геаграфічныя аб’екты цалкам або часткова адпавядаюць мяжы. Даследаваная гісторыкам Даніэлем Паўэрам праблема лексікі і класіфікацыі сярэднявечных межаў паказвае, што ім уласцівы культурныя, палітычныя, эканамічныя, рэлігійныя і іншыя рысы. (Томас Чэлкіс. Развіццё паняцця заходніх межаў Вялікага Княства Літоўскага ў XIII–XVI ст., фрагмент)