- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нароўні з дзяржаўнымі структурамі Вялікага Княства Літоўскага і органамі самакіравання (магістраты, брацтвы і г. д.) у стварэнні жыццёвай прасторы функцыянавання беларускага этнасу і геаграфічных межаў сучаснай Беларусі, протанацыянальнай ідэнтычнасці і інстытуцыянальных формаў самавыяўлення ліцвінаў / русінаў і беларускай культуры ў раннемадэрны перыяд важную ролю (некаторыя лічаць – галоўную) выканалі арганізацыйныя структуры хрысціянскіх канфесій – Праваслаўная, Рыма-каталіцкая і Уніяцкая цэрквы. Царкоўныя структуры на тэрыторыі ВКЛ аказаліся асяроддзем, у рамках якога фармавалася канфесійная самасвядомасць, цесна звязаная з протанацыянальнымі і нацыянальнымі ідэнтычнасцямі, узнікненнем этнасаў, сярэднявечных і раннемадэрных дыскурсаў. (Ігар Скачыляс. Саборы ўніяцкага духавенства Кіева-Віленскай архіепархіі ў эпоху канфесіяналізацыі, фрагмент)