- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтая праца - вынік шматгадовае дзейнасьці дзеля ўдасканаленьня збору правілаў беларускага клясычнага правапісу, першую кадыфікацыю якога зьдзейсьніў Браніслаў Тарашкевіч у межах “Беларускае граматыкі для школ”. Працоўная група імкнулася стварыць выданьне для шырокае чытацкай аўдыторыі: як адмыслоўцаў - журналістаў і рэдактараў, пісьменьнікаў, навукоўцаў, гэтак і паспалітых карыстальнікаў. Увага Працоўнае групы была скіраваная найперш на складаныя праблемы беларускага правапісу. Тыя моманты, што звычайна не выклікаюць пытаньняў у карыстальнікаў, згадваюцца й ілюстру-юцца без падрабязнага разгляду. Таму гэтае выданьне ў пэўным сэнсе можна назваць даведнікам цяжкасьцяў беларускага правапісу, тым больш што ці не палову яго аб’ёму займаюць артаграфічныя слоўнікі. (Прадмова, фрагмент)