- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ужо больш за 1,5 млн чалавек пакінулі Украіну ратуючыся ад варожых абстрэлаў.
Вайна ва Украіне незваротна змяніла жыцці мільёнаў людзей. Расійсікя войскі страціўшы наступальную ініцыятыву на большасці кірунках уварвання, перайшлі да тактыкі масіраваных ракетна-бомбавых абстрэлаў спальных раёнаў, гандлёвых цэнтраў і крытычнай інфраструктуры гарадоў. Ужо больш за 1,5 млн чалавек пакінулі Украіну ратуючыся ад варожых абстрэлаў.
Польшча ператварылася ў прыфрантавую дзяржаву, сюды накіроўваецца самая вялікая плынь уцекачоў. Тут сустракаюць цеплынёй, клопатам і салідарнасцю, як палякі так і беларусы. Мы з нашай калегай з Украінскай служба Польскага радыё Мар'янай Крыль наведала Беларускі моладзевы хаб, каб на ўласныя вочы пераканацца, як беларусы дапамагаюць сваім украінскім сябрам. Пра цяперашнія першачарговыя задачы Хабу расказала валанцёрка Стася Глінік.
Адзначым, што з пачатку вайны Беларускі моладзевы хаб арганізаваў ужо 18 эвакуацыйных рэйсаў. Рэйсы бясплатныя на іх патрапляюць незалежна ад грамадзянства і нацыянальнасці. Сярод уцекачоў з Украіны шмат беларусаў, які другі раз вымушаны былі стаць уцекачамі – спачатку палітычнымі, а цяпер ваеннымі. Паліна Бродзік з Free Belarus Centr з Кіеве працягвае працу але ўжо ў Варшаве.
Беларускі моладзевы Хаб забяспечвае працу адмысловай анкеты, якая дазваляе спалучыць тых хто гатовы ахвяраваць дапамогу з тымі каму яна патрэбнае, у гэты працэс уцягнуты жыхар Варшавы з Беларусі Ігар.
Апошнім часам у Сеціве рэгулярна зʼяўляецца інфармацыя пра быццам бы дыскрымінацыйны падыход да беларусаў з боку ўкраінцаў. Аднак Алесь Лапко з БМХ кажа, што магчыма гэта не зусім адпавядае рэчаіснасці.
Слухайце аўдыё!
эж