- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Часта даводзілася і даводзіцца чуць, што незалежнасьць беларусам дасталася бяз ніякіх намаганьняў зь іх боку, бязкроўна. Што народ наш ніколі і не думаў змагацца за сваю свабоду і незалежнасьць... Ці так было на самой справе? Беларусы, як і літоўцы, і ўкраінцы, а зусім нядаўна й чаченцы, ня раз даказвапі, што ўмеюць змагацца ня толькі за кавалак хлеба й каўбасы, але й за сваю зямлю і свабоду. I не пад чырвонымі або чырвона-зялёнымі сьцягамі, а пад нацыянальнымі — бел-чырвона-белымі. Пры гэтым сродкі барацьбы былі самыя разнастайныя: ад палітычных выступаў да дыверсій і тэрарыстычных актаў. Былі нашыя дзяды не такімі талерантнымі, як мы... (“Мы прьімусім загаварынь аб сабе ўвесь сьвет...”, фрагмент)