- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На пачатку сьнежня ў беларускім хабе ў Кіеве прайшоў паказ пратэставай калекцыі адзеньня «Я МЫ 97». У стварэньні мадэляў паўдзельнічалі жанчыны, якія пакінулі Беларусь, ратуючыся ад палітычнага перасьледу.
Аўтарка праекту Ала Марціновіч — з Гомля. Некалькі разоў яе затрымлівалі за адміністраваньне дваровых чатаў, яна сядзела на «сутках». Пасьля таго як стала магчымай крымінальная справа, выехала ва Ўкраіну.
«Я пратэстоўка зь Беларусі. Я працягваю пратэст. І ва Ўкраіну прыехала менавіта з гэтай мэтай. Тут далучаюся да розных творчых ініцыятываў, сама іх арганізоўваю. Лічу, што творчасьць — неад’емная частка рэвалюцыі і пратэстаў: адзеньне, крэатыў, вершы, песьні. У нас гэта ўсё ёсьць. Гэта дапамагае разьнявольвацца, дае натхненьне. Наша асноўная мэта — падымаць людзей на пратэсты. Пратэсты нікуды не сышлі», — кажа жанчына.
Ала адзначыла, што стваральнікі калекцыі маюць пляны аб’яднацца зь іншымі пратэставымі дызайнэрамі і зладзіць супольны вялікі модны паказ.
Сярод аздобаў адзеньня з калекцыі «Я МЫ 97», якое зроблена ў трафарэтнай тэхніцы, — партрэты Марыі Калесьнікавай і Рамана Бандарэнкі, выявы кайданкоў, сэрцайкаў, а таксама гербу «Пагоня».