- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускі ПЭН падрыхтаваў заяву з нагоды рэпрэсій супраць беларускіх кнігароў і знішчэння незалежнай выдавецкай галіны.
Адбываецца спланаванае і паслядоўнае вынішчэнне незалежнай кніжнай прасторы ў Беларусі, ідуць жорсткія рэпрэсіі супраць выдаўцоў і распаўсюднікаў незалежнай кніжнай прадукцыі. Гэта няўхільна вядзе да практычна поўнага абмежавання доступу чытачоў да незалежнай і запатрабаванай беларускай кнігі.
Беларускі ПЭН заяўляе, што дзяржава наўпрост перашкаджае грамадзянам удзельнічаць у культурным жыцці, перашкаджае развіццю культуры і распаўсюду яе прадукцыі. У дачыненні да культурнай дзейнасці прымяняецца цэнзура. Знішчаецца магчымасць абіраць уласную культурную самабытнасць. Выдавецтвы церпяць ад дыскрымінацыі паводле выбару мовы і тэмаў кніг.