Беларускі ПЭН палічыў, колькі беларусы адседзелі ў турме за за бел-чырвона-белыя сымбалі
2022-04-29 17:42
Вынікі маніторынгу пакараньняў за нацыянальную сымболіку за 2021 год: 2 589 сутак.У Беларусі ў 2021 годзе за выкарыстаньне бела-чырвона-белай сымболікі пакаралі 323 грамадзян і 3 арганізацыі.
Як
паведамляе Беларускі ПЭН, сумарна ўсе пакараныя правялі за кратамі як мінімум 2 589 сутак, што адпавядае сямі гадам, і аштрафаваныя на 53 000 эўра.
У прыватнасьці, мова ідзе аб выкарыстаньні бела-чырвона-белых сымбаляў і варыяцый белага і чырвонага колераў у адзеньні, малюнках, налепках і іншага.
Нацыянальны сьцяг Беларусі з 1991 да 1995 года быў дзяржаўным, пасьля прыходу да ўлады Лукашэнка заняніў яго на мадыфікаваны савецкі сымбаль, а за выкарыстаньне нацыянальнай сымболікі ў Беларусі караюць, асабліва жорстка пасьля масавых пратэстаў 2020 году.