Беларускі ПЭН збірае інфармацыю пра выпадкі дыскрымінацыі беларускіх дзеячоў культуры
2022-06-02 15:06
Беларускі ПЭН абвясціў збор дадзеных на прадмет дыскрымінацыі беларускіх дзеячоў культуры паводле іх пашпарта. Арганізацыю цікавіць кожны выпадак, калі беларускім аўтарам было адмоўлена ва ўдзеле ў міжнародных мерапрыемствах.На сваім тэлеграм-канале Беларускі ПЭН паведаміў: „Сябры, калегі, творцы! Мы збіраем інфармацыю пра розныя выпадкі, калі беларускім дзеячам культуры адмоўлена ва ўдзеле ў міжнародных мерапрыемствах. Мы збіраем гэтыя дадзеныя для таго, каб лепш разумець сітуацыю і, безумоўна, не будзем публікаваць ніякіх дадзеных пра вас без вашай згоды.
Сабраную інфармацыю мы прааналізуем з пункту гледжання таго, наколькі гэтая з’ява мае масавы характар, а таксама зможам лепш спланаваць працу па супрацьдзеянні дыскрымінацыі паводле пашпарта.
Калі ласка, калі такія выпадкі здараліся з вамі ці з вашымі знаёмымі, запоўніце невялікую
анкету”.