be

Беларускі праваслаўны каляндар

Выданне на беларускай мове. Выходзіць штогод. Складаецца з богаслужэбнай і тэматычнай частак. Тэмы дадаткаў каляндара за ўсе гады выдання. "Беларускі Праваслаўны каляндар", з'явіўся ўслед вялікіх юбілееў Беларускай Праваслаўнай Царквы: 1000-годдзя першай Епіскапскай кафедры на Беларусі і 200-годдзя ўтварэння Мінскай Епархіі. Падзеі апошніх гадоў сведчаць аб тым, што беларускі народ паступова вяртаецца да ўласных каранёў, аднаходзіць унутраную цэласнасць. Царква таксама спрыяе гэтаму працэсу. Дзякуючы таму, што нашая Святая Царква ёсць Царква Кафалічная, г.зн. Усяленская, Адзіная, сабраная з Памесных Цэркваў, кожная з каторых валодае ўсёй паўнатою дабрадаці, наша Царква здольная злучыць у сабе ўсю культурпую і нацыянальную шматвобразнасць. Ва ўсёй паўнаце Праваслаўнай Царквы культурныя і нацыянальныя адрозненні і своеасаблівасці не пераплятаюцца ў бязлікі кангламерат, але захоўваюцца ў недатыкальнасці, у адзінстве прыносяцца Богу як каштоўны дар, у якім адлюстроўваецца ўся прыгажосць і шматвобразнасць свету.

Каталёг: Каталёг EEDC
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Праваслаўнае Брацтва Трох Віленскіх Мучанікаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1994
  • Выдавец: Беларускае Праваслаўнае Брацтва Трох Віленскіх Мучанікаў
  • Памеры: 128 с.
  • ISBN: 985-6143-01-2
  • Катэгорыя: Культура, Рэлігія
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 2156
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org