- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Малітвы падзякі Дзякую Цябе, Госпадзі Божа мой, што Ты не адпрэчыў мяне, грэшніка, але удастоіў мяне прылучыцца Сьвятынь Тваіх. Дзякую Цябе, што мяне нявартага Ты удастоіў прычасьціцца усячыстых Тваіх і нябесных Дароў. Але, Уладар Чалавекалюбчы, дзеля нас памершы і уваскросшы і падараваўшы нам гэтыя страшныя і жыватворчыя Твае таемніцы на дабрадзейства і асьвячэньне душаў і целаў нашых, зрабі каб яны былі і мне на вылячэньне душы і целы, на перамогу усякага ворага, на асьвету вачэй сэрца майго, на мір душэўных маіх сіл, у веру цвёрдую, на любоў некрывадушную, на напаўненьня мудрасьцю, на прытрымліваньне запаведзяў Тваіх, у множаньне боскай Тваёй дабрыні і набыцьцё Твайго Царства. Каб захоўваліся імі ў асьвячэньні Тваім, я заўсёды памятаў міласьць Тваю і жыл ужо не дзеля сябе, але дзеля Цябе, нашага Уладары і Дабрадзея. І такім чынам сыйдучы з тутэйшага жыцьця ў надзеі на жыцьцё вечнае, дасягнуў я месца вечнага супакою, дзе няспынны голас сьвяткуючых і бясконцая асалода глядзячых на невымоўную прыгажосьць твару Твайго. Бо Ты праўдзівая мэта імкненьня і незвычайная радасьць любячых Цябе, Хрыста Бога нашага, і Цябе асьпявае усё тварэньне ва усі стагодзьдзя. Амін.