- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У барацьбе савецкіх спэцыяльных службаў супраць беларускага нацыянальнага падпольля й партызанскага руху і ў 1920-я, і ў 1940-я важную ролю адыграла агентура. ГПУ/НКВД/МГБ альбо вербавала ўдзельнікаў Супраціву, іх сваякоў, альбо засылала ў арганізацыі, атрады сваіх супрацоўнікаў пад распрацаванымі легендамі. З дапамогай гэтых людзей устанаўліваліся чальцы кансьпірацыі, іх кантакты, зьнішчаліся альбо захопліваліся камандзіры атрадаў, выводзіліся карныя аддзелы на лясныя лягеры і сховішчы, арыштоўвалася сетка партызанскіх сувязных. Падобных фактаў вядома дастаткова шмат, яны прысутнічаюць у навуковай і навукова-папулярнай літаратуры, аднак адмысловага дасьледаваньня па тэме няма дагэтуль.