- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На тэрыторыі Брэсцкай вобласьці ў пасьляваенны час дзейнічала “больш за 20 беларускіх нацыяналістычных фармаваньняў, якія таксама [як і ўкраінскія] кіраваліся з-за мяжы”. Гэта цытата з артыкула ў брэсцкай дзяржаўнай газэце “Заря над Бугом”* пра кнігу ветэрана КГБ (служыў у вайсковай контрвыведцы) Аляксея Крывашэіна “Контрразведчыкі. Лёсы ў полымі вайны”.** Як можна меркаваць, гаворка ідзе пра цяперашнюю Брэсцкую вобласьць. У паваенны час — гэта Брэсцкая, Пінская і часткова Баранавіцкая вобласьці. Згадка пра тое, што гэтыя фармаваньні мелі сувязь з замежжам, важная. Яна сьведчыць пра тое, што маюцца на ўвазе не стыхійныя атрады “лясных братоў”, якія складаліся з мясцовых жыхароў і часта не выяўлялі нацыянальнага аблічча, а атрады, якія мелі за мэту змаганьне за незалежную Беларусь.