- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алена і Віктар нарадзіліся і жылі ў Менску, там жа атрымалі адукацыю і працавалі. Аднак жаданне рабіць нешта нефарматнае, а да таго прага спазнаваць свет прыцягнула іх у Чэхію. Ужо некалькі гадоў жывуць яны ў горадзе Кладно непадалёк ад чэшскай сталіцы. Алена займаецца дызайнам і рознымі відамі журналістыкі. Віктар, каб утрымаць жонку і двух сыноў, вырашыў зарабляць фатаграфіяй. Цяпер яны ўжо не могуць аддзяліць працу ад падарожжаў і захапленняў. Гэта сюжэт з нашай новай праграмы «Беларускі свет».