- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларуская эміграцыя ў заходнім сьвеце, а асабліва ўвесь беларускі народ адчуў праўдзіва глыбокую страту, калі 2-га лістапада 1959 году адыйшоў на вечны супачынак др. Аляксандар Орса, — вялікі патрыёт Беларусі й змагар за яе слушныя правы й належнае месца ў сям'і вольных незалежных народаў. Далёка ад сваёй роднай Наваградчыны, сярод чужых людзей і рассваранай беларускай эміграцыі прыйшлося яму закончыць сваё цяжкае жыцьцё, ня скончыўшы вялікай яго працы, якой галоўнаю мэтаю было палітычнае й духовае адраджэньне беларускага народу. Ён — не паэт, ані пісьменьнік шукаючы славы, ані вялікі правадыр, — ён папросту нязмучаны працаўнік і піянер нашай нацыянальнай справы, адданы й самаахвярны будаўнік бяз ніякіх амбіцыяў на вялікасьць, бяз ніякіх аспірацыяў да гучных тытулаў. (В. Плескач, Др. Аляксандар Орса, фрагмэнт)