- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паводле законаў Украіны, працадаўца мае плаціць замежнікам-нерэзідэнтам дзесяць мінімальных заработных плат, што зараз складае 1770 еўра. Ці атрымаецца ў беларуса Стаса Рыбачкіна атрымаць працу барысты ў Кіеве? Натуральна, для такой высокай зарплаты трэба пастарацца – не кожны гаспадар кавярні можа запрапанаваць такія грошы. Але гэта не спыняе Стаса Рыбачкіна. У Беларусі ён стаў чэмпіёнам на кававым фэсце і мог лёгка знайсці працу на Радзіме, але паехаў у Кіеў. І прычына тут зусім не ў высокай зарплаце, а ў магчымасцях, якія дае сталіца Украіны.