- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як перажыць катаванні і пераадолець посттраўматычны сіндром? Прысвечаная беларускім пратэстам выстава «Змагайся, як дзяўчо» ў Амстэрдаме. Ініцыятыва дапамогі Беларусі ў Львове. Пра гэта – у праграме «Беларускі свет». Пасля жорсткага збіцця і катаванняў сілавікамі 11 жніўня гарадзенец Віталь атрымлівае медычную ды псіхалагічную дапамогу ў Чэхіі. Пры затрыманні ў аўтамабілі Віталя знайшлі рацыю, гэтага было дастаткова, каб пачуць ад амапаўцаў, што мужчына – расейскі каардынатар.